▓▓ эксклюзіўны беларускі ▓▓

وضعیت
موضوع بسته شده است.

☾♔TALAYEH_A♔☽

کاربر نگاه دانلود
کاربر نگاه دانلود
عضویت
2017/05/18
ارسالی ها
35,488
امتیاز واکنش
104,218
امتیاز
1,376
Дзве мовы = два моўных цэнтра!
Нашаму мозгу ўсё роўна, калі мы вывучаем мову. Таму што ў яго ёсць розныя сховішчы для розных моў. Не ўсе мовы, якія мы вывучаем, захоўваюцца разам. У моў, якія мы вывучаем ужо дарослымі, ёсць асобнае сховішча. Гэта значыць, што мозг апрацоўвае новыя правілы ў іншым месцы. Яны не захоўваюцца разам з роднай мовай. Людзі, якія з дзяцінства размаўляюць на некалькіх мовах, выкарыстоўваюць адзін участак мозгу. Да гэтага выніку прыйшлі некалькі даследаванняў. Нейрабіёлагі вывучалі розных даследуемых. Гэтыя даследуемыя бегла размаўлялі на дзвюх мовах. Але частка з іх размаўляла на абодвух мовах з дзяцінства. А другая частка вывучыла другую мову пазней. Падчас моўных тэстаў вучоныя маглі вымераць актыўнасць мозгу. Гэтак яны бачылі, якія ўчасткі мозгу працуюць падчас тэсту. Яны ўбачылі, што ў "позніх" вучняў ёсць два моўных цэнтра! Тое, што гэта так, вучоныя дапускалі ўжо даўно. У людзей з пашкоджаннем галаўнога мозгу праяўляюцца розныя сімптомы. Гэтак пашкоджанне мозгу можа прывесці да праблем з мовай. Людзі з ім горш вымаўляюць або разумеюць словы. У дзвюхмоўных ахвяр няшчасных выпадакаў часам праяўляюцца асаблівыя сімптомы. Іх моўныя праблемы не заўсёды тычацца абодзвух моў. Калі адзін участак мозгу пашкоджаны, другі можа яшчэ працаваць. Тады пацыенты размаўляюць на адной мове лепш, чым на другой. Таксама мовы вывучаюцца нанава не аднолькава хутка. Гэта даказвае, што абедзве мовы не захоўваюцца ў адным і тым жа месцы. Паколькі яны вывучаліся не адначасова, яны фарміруюць два цэнтра. Як дакладна наш мозг кіруе некалькімі мовамі, яшчэ не вядома. Новыя адкрыцці змогуць прывесці да новых стратэгій у навучанні…
 
  • پیشنهادات
  • ☾♔TALAYEH_A♔☽

    کاربر نگاه دانلود
    کاربر نگاه دانلود
    عضویت
    2017/05/18
    ارسالی ها
    35,488
    امتیاز واکنش
    104,218
    امتیاز
    1,376
    Інданезія, краіна многіх моў
    Рэспубліка Інданезія з'яўляецца адной з самых вялікіх краін у свеце. Каля 240 мільёнаў чалавек жывуць у гэтай астраўной дзяржаве. Гэтыя людзі належаць да шматлікіх этнічных груп. У Інданезіі налічваецца амаль 500 этнічных груп. У гэтых груп ёсць шмат розных культурных традыцый. А таксама яны размаўляюць на розных мовах! У Інданезіі размаўляюць на прыкладна 250 мовах. А яшчэ існуе шмат дыялектаў. Тыпова мовы Інданезіі класіфікуюцца па этнічным групам. Напрыклад, ёсць яванская або балійская мова. Гэтая разнастайнасць моў, канешне, прыводзіць да праблем. Яна перашкаджае развіццю эфектыўнай эканомікі і кіравання. Таму ў Інданезіі была ўведзена нацыянальная мова. З атрымання незалежнасці ў 1945 годзе афіцыйнай мовай Інданезіі з'яўляеццаBahasa Indonesia. Яе вывучаюць разам з роднай мовай ва ўсіх школах. Тым не менш, не ўсе жыхары Інданезіі гавораць на гэтай мове. Толькі 70% інданезійцаў валодаюць Bahasa Indonesia. Роднай Bahasa Indonesia з'яўляецца "толькі" для 20 мільёнаў чалавек. Многія рэгіянальныя мовы ўсё яшчэ маюць вялікае значэнне. Інданезійская мова асабліва цікавая для аматараў моў. Таму што вывучэнне інданезійскай мовы мае шмат пераваг. Мова лічыцца адносна простай. Правілы граматыкі можна хутка вывучыць. Пры вымаўленні можна арыентавацца на правапіс. Арфаграфія таксама нескладаная. Многія інданезійскія словы паходзяць з іншых моў. А таксама хутка інданезійская мова стане адной з самых важных у свеце. Гэтых прычын хапае, каб пачаць вывучаць яе, праўда?
     

    ☾♔TALAYEH_A♔☽

    کاربر نگاه دانلود
    کاربر نگاه دانلود
    عضویت
    2017/05/18
    ارسالی ها
    35,488
    امتیاز واکنش
    104,218
    امتیاز
    1,376
    Чаму існуе так многа розных моў?
    У свеце існуе больш за 6000 моў. Таму нам патрэбныя вусныя і пісьмовыя перакладчыкі. Даўным-даўно ўсе размаўлялі на адной мове. Але гэта змянілася, калі людзі пачалі вандраваць. Яны пакінулі сваю радзімую Афрыку і распаўсюдзіліся па Зямлі. Гэтае прасторавае раздзяленне прывяло таксама да раздзялення моў. Таму што кожны народ развіў уласную форму камунікацыі. З агульнай прамовы з'явілася шмат розных моў. Але людзі ніколі не заставаліся доўга на адным месцы. Гэтак мовы яшчэ больш аддзяляліся адна ад адной. Праз некаторы час агульных каранёў ужо нельга было адшукаць. Таксама ні адзіны народ не жыў ізалявана стагоддзямі. Заўжды былі кантакты з іншымі народам. Гэта мяняла мовы. Яны пераймалі элементы з замежных моў, або змешваліся. Тым самым развіццё моў ніколі не спынялася. Вандраванне і кантакты з іншымі народамі тлумачаць разнастайнасць моў. Але чаму мовы настолькі розныя - гэта іншае пытанне. Эвалюцыя заўжды трымаецца пэўных правілаў. Тое, што мовы такія, якія яны ёсць, павінна тлумачыцца нейкімі прычынамі. Вучоныя цікавяцца гэтымі прычынамі ўжо даўно. Яны хацелі б ведаць, чаму мовы развіваліся па-рознаму. Каб даследаваць гэта, трэба пазнаёміцца з гісторыяй моў. Гэтак можна пазнаць, што і калі мянялася. Яшчэ не вядома, што ўплывае на развіццё моў. Культурныя фактары здаюцца больш важнымі, чым біялагічныя. Гэта значыць, што на мовы розных народаў паўплывала іх гісторыя. Відавочна, мовы распавядаюць нам больш, чым мы ведаем…
     

    ☾♔TALAYEH_A♔☽

    کاربر نگاه دانلود
    کاربر نگاه دانلود
    عضویت
    2017/05/18
    ارسالی ها
    35,488
    امتیاز واکنش
    104,218
    امتیاز
    1,376
    Як мозг вывучае новыя словы
    Калі мы вучым словы, наш мозг захоўвае новую інфармацыю. Вучэнне эфектыўна толькі пры пастаянным паўтарэнні. Як добра наш мозг захоўвае словы, залежыць ад многіх фактараў. Але самае важнае тое, што мы рэгулярна паўтараем словы. Запамінаюцца толькі тыя словы, якія мы часта пішам або чытаем. Можна сказаць, што словы архівуюцца, як выявы. Гэты прынцып навучання дзейнічае таксама ў малпаў. Малпы могуць навучыцца "чытаць" словы, калі яны іх дастаткова часта бачаць. Хаця яны і не разумеюць слоў, яны распазнаюць іх па форме. Каб бегла размаўляць на мове, на трэба шмат слоў. Для гэтага словы павінны быць добра арганізаваны. Таму што нашая памяць працуе, як архіў. Каб хутка знайсці слова, трэба ведаць, дзе шукаць. Таму словы лепей вучыць у пэўным кантэксце. Гэтак нашая памяць заўжды зможа адчыняць правільную папку. Але і тое, што мы добра вывучылі, мы можам забыць. Тады веды з актыўнага сховішча пераходзяць у пасіўнае. Дзякуючы таму, што мы забываем, мы вызваляемся ад ведаў, якія нам не патрэбныя. Гэтак наш мозг стварае месца для новых і больш важных рэчаў. Таму вельмі важна рэгулярна аналізаваць нашыя веды. Але тое, што знаходзіцца ў пасіўным сховішчы, не назаўжды страчана. Калі мы бачым забытае слова, мы зноў яго ўспамінаем. Тое, што ўжо было вывучана адзін раз, у другі раз вучыцца хутчэй. Той, хто жадае пашырыць свой слоўнікавы запас, павінны пашырыць спіс сваіх хобі. Таму што кожны з нас мае пэўныя інтарэсы. І часта мы займаемся аднымі і тымі ж рэчамі. Але мова складаецца са шматлікіх семантычных палей. Той, хто цікавіцца палітыкай, павінен таксама калі-некалі чытаць і аб спорце!
     

    ☾♔TALAYEH_A♔☽

    کاربر نگاه دانلود
    کاربر نگاه دانلود
    عضویت
    2017/05/18
    ارسالی ها
    35,488
    امتیاز واکنش
    104,218
    امتیاز
    1,376
    Вучэнне і чытанне
    Вучэнне і чытанне звязаны адно з адным. Канешне, гэта асабліва важна пры вывучэнні замежных моў. Хто хоча добра вывучыць новую мову, павінны чытаць многа тэкстаў. Пры чытанні літэратуры на замежнай мове мы апрацоўваем цэлыя сказы. Гэтак наш мозг можа вучыць словы і граматыку ў адзіным кантэксце. Гэта дапамагае яму добра захоўваць новую інфармацыю. Асобныя словы запамінаюцца нашай памяццю значна цяжэй. Пры чытанні мы пазнаем, якія значэнні могуць быць у слоў. Дзякуючы гэтаму, мы развіваем пачуццё новай мовы. Канешне, літэратура на замежнай мове не павінна быць занадта складанай. Сучасныя кароткія апавяданні або дэтэктывы часцяком бываюць займальныя. Штодзённыя газеты маюць перавагу ў тым, што яны заўсёды актуальныя. Добра падыходзяць для навучання таксама дзіцячыя кніжкі або коміксы. Малюнкі палягчаюць разуменне новай мовы. У незалежнасці ад таго, якую літэратуру вы абярэце, яна павінна быць займальнай! Гэта значыць, у апавяданні павінна шмат чаго адбывацца, каб мова ў ім вар'іравалася. Калі вы не можаце нічога знайсці, паспрабуйце спецыяльныя падручнікі. Ёсць шмат кніг з простымі тэкстамі для пачынаючых. Пры чытанні важна заўжды выкарыстоўваць слоўнік. Кожны раз, калі вы не разумееце нейкае слова, трэба адчыняць слоўнік. Дзякуючы чытанню наш мозг актывізуецца і вывучае новае хутчэй. Усе незразумелыя словы трэба запісваць у асобным месцы. Гэтак іх можна часта паўтараць. Таксама эфектыўна пры чытанні адзначаць незнаёмыя словы каляровым маркерамі. У другі раз іх можна будзе лягчэй распазнаць. Калі вы будзеце кожны дзень чытаць на замежнай мове, вашыя навыкі ў ёй будуць развівацца значна хутчэй. Таму што наш мозг хутка навучаецца імітаваць новыя словы. Мабыць вы раптам пачнеце і думаць на замежнай мове…
     

    ☾♔TALAYEH_A♔☽

    کاربر نگاه دانلود
    کاربر نگاه دانلود
    عضویت
    2017/05/18
    ارسالی ها
    35,488
    امتیاز واکنش
    104,218
    امتیاز
    1,376
    Родная мова - эмацыянальная, замежная - рацынальная?
    Калі мы вывучаем замежную мову, мы спрыяем развіццю нашага мозгу. Дзякуючы вучэнню змяняецца нашае мышленне. Мы робімся больш гібкімі і крэатыўнымі. Складанае мышленне даецца лягчэй людзям, якія размаўляюць на некалькіхмовах. Пры вучэнні трэніруецца памяць. Чым больш мы вучым, тым лепш яна працуе. Хто вывучыў шмат моў, хутка асвойвае і іншыя рэчы. Ён можа даўжэй сканцэнтравана думаць на якую-небудзь тэму. Таму ён хутчэй вырашае праблемы. Гаворачыя на некалькіх мовах таксама хутчэй прымаюць рашэнні. Але тое, як яны прымаюць рашэнні, таксама залежыць ад моў. Мова, на якой мы думаем, уплывае на нашыя рашэнні. Падчас аднаго даследавання псіхолагі праводзілі эксперымент з удзелам вялікай колькасці людзей. Усе даследуемыя былі дзвюхмоўнымі. Акрамя роднай мовы, яны ведалі яшчэ адну. Даследуемыя павінны былі адказаць на адно пытанне. Пытанне было звязана з вырашэннем праблемы. Пры гэтым даследуемыя павінны былі зрабіць выбар. Першы варыянт быў значна больш рызыкоўны, чым другі. Даследуемыя павінны былі адказаць на пытанне на абодвух мовах. І адказы мяняліся, калі мяняліся мовы! Калі яны размаўлялі на роднай мове, то абіралі рызыку. А калі на замежнай мове, то больш надзейны варыянт. Пасля гэтага эксперыменту, даследуемыя павінны былі пайсці ў заклад. І зноў розніца была значнай. Калі даследуемыя выкарыстоўвалі замежную мову, яны дзейнічалі больш рацыянальна. Даследчыкі мяркуюць, што мы больш сканцэнтраваныя, калі мы гаворым на замежнай мове. Таму мы прымаем не эмацыянальныя, а рацыянальныя рашэнні.
     

    ☾♔TALAYEH_A♔☽

    کاربر نگاه دانلود
    کاربر نگاه دانلود
    عضویت
    2017/05/18
    ارسالی ها
    35,488
    امتیاز واکنش
    104,218
    امتیاز
    1,376
    Каранныя мовы Амерыкі
    У Амерыцы размаўляюць на вялікай колькасці розных моў. Англійская мова - самая важная ў Паўночнай Амерыцы. У Паўднёвай Амерыцы пераважаюць іспанская і партугальская. Усе гэтыя мовы прыйшлі ў Амерыку з Еўропы. Да каланізацыі там размаўлялі на іншых мовах. Гэтыя мовы называюцца караннымі мовамі Амерыкі. Яны і сёння яшчэ не цалкам даследаваныя. Разнастайнасць гэтых моў вялізарная. У Паўночнай Амерыцы налічваецца каля 60 моўных сем'яў. У Паўднёвай Амерыцы іх можа быць каля 150. Таксама там ёсць вельмі шмат ізаляваных моў. Усе гэтыя мовы вельмі разнастайныя. У іх вельмі мала агульных структур. Таму класіфікаваць мовы вельмі цяжка. Тое, што яны такія розныя, тлумачыцца гісторыяй Амерыкі. Амерыка засялялася ў некалькі этапаў. Першыя людзі прыйшлі ў Амерыку больш за 10000 год таму. Кожная папуляцыя прыносіла сваю мову з сабой на кантынент. Але больш за ўсё каранныя мовы падобныя да моў Азіі. Сітуацыя са старажытнымі мовамі Амерыкі не паўсюль аднолькавая. На поўдні Амерыкі многія мовы індэйцаў жывы і па сённяшні дзень. Такія мовы, як гуарані або кечуа, маюць мільёны актыўных моўцаў. На поўначы Амерыкі, наадварот, многія мовы вымерлі. Культуру паўночнаамерыканскіх індэйцаў доўгі час прыгняталі. Таму іх мовы страціліся. У апошнія некалькі дзесяцігоддзяў зноў з'явіўся інтарэс да іх. Існуе шмат праграм, мэтай каторых з'яўляецца падтрымка і ахова моў. Значыць, у іх можа быць будучыня…
     

    ☾♔TALAYEH_A♔☽

    کاربر نگاه دانلود
    کاربر نگاه دانلود
    عضویت
    2017/05/18
    ارسالی ها
    35,488
    امتیاز واکنش
    104,218
    امتیاز
    1,376
    Жэсты дапамагаюць пры вывучэнні слоў
    Калі мы вучым словы, у нашага мозгу вельмі шмат працы. Ён павінны захоўваць кожнае новае слова. Але мы можам падтрымаць наш мозг падчас вучэння. Гэта можна зрабіць з дапамогай жэстаў. Жэсты дапамагаюць нашай памяці. Мозг лепей запамінае словы, калі яны суправаджаюцца жэстамі. Гэта было адназначна даказана даследаваннем. Даследчыкі папрасілі даследуемых вывучыць словы. Насамрэч гэта былі неіснуючыя словы. Яны адносіліся да штучнай мовы. Некаторыя словы суправаджаліся жэстамі. Гэта значыць, даследуемыя не толькі чулі або чыталі словы. Яны таксама імітавалі значэнні слоў жэстамі. У той час, калі даследуемыя вучылі словы, вымяралася актыўнасць іх мозгу. Пры гэтым даследчыкі зрабілі цікавае адкрыццё. Пры вывучэнні слоў актыўнымі былі многія ўчасткі мозгу. Акрамя моўнага цэнтру, актыўным быў таксама сэнсаматорны ўчастак мозгу. Гэтая дапаўняльная актыўнасць мозгу ўплывае на памяць. Пры вывучэнні з дапамогай жэстаў утвараюцца складаныя сістэмы. Гэтыя сістэмы захоўваюць новыя словы ў многіх участках мозгу. Гэтак слоўнікавы запас апрацоўваецца хутчэй. Калі мы хочам ужыць пэўныя словы, наш мозг знаходзіць іх хутчэй. Яны таксама лепей запамінаюцца. Але важна, каб жэст быў звязаны са словам. Наш мозг распазнае, калі слова і жэст не звязаны. Новыя адкрыцці маглі б прывесці да новых метадаў навучання. Людзі, якія ведаюць аб мовах мала, часта вучацца вельмі марудна. Мабыць, ім будзе лягчэй, калі яны будуць імітаваць словы жэстамі…
     

    ☾♔TALAYEH_A♔☽

    کاربر نگاه دانلود
    کاربر نگاه دانلود
    عضویت
    2017/05/18
    ارسالی ها
    35,488
    امتیاز واکنش
    104,218
    امتیاز
    1,376
    Камп'ютары могуць узнаўляць пачутыя словы
    Здольнасць чытаць думкі - старая мара чалавека. Кожны часам хацеў бы ведаць, аб чым у пэўны час думае іншы чалавек. Пакуль што гэтая мара не здзейснілася. Мы не можам чытаць думкі нават з дапамогай сучаснай тэхнікі. Тое, што думаюць іншыя, застаецца загадкай. Але мы можам пазнаць, што іншыя чуюць! Аб гэтым сведчыць навуковы эксперымент. Вучоным удалося рэканструіраваць пачутыя словы. Для гэтага яны аналізавалі мазгавыя хвалі даследуемых. Калі мы нешта чуем, наш мозг актывізуецца. Ён павінны апрацоўваць пачутую мову. Пры гэтым узнікае пэўная мадэль актыўнасці. Гэтую мадэль можна запісаць з дапамогай электродаў. І гэты запіс таксама можна апрацаваць! З дапамогай камп'ютара яго можна ператварыць ў гукавую мадэль. Гэтак можна ідэнтыфікаваць пачутае слова. Гэты прынцып працуе з усімі словамі. Кожнае слова, якое мы чуем, стварае пэўны сігнал. Гэты сігнал заўжды звязан з гучаннем слова. Трэба "толькі" ператварыць яго ў акустычны сігнал. Таму што калі вядома гукавая мадэль, то вядома і слова. Падчас эксперыменту даследуемыя слухалі сапраўдныя і штучныя словы. Гэта значыць, частка слоў не існавала. Тым не менш, такія словы таксама магчыма было рэканструіраваць. Распазнаныя словы могуць быць узноўлены камп'ютарам. Таксама іх можна проста вывесці на манітор. Цяпер вучоныя спадзяюцца ў хуткім часе змагчы лепей разумець моўныя сігналы. І людзі працягваюць марыць аб чытанні думак…
     

    ☾♔TALAYEH_A♔☽

    کاربر نگاه دانلود
    کاربر نگاه دانلود
    عضویت
    2017/05/18
    ارسالی ها
    35,488
    امتیاز واکنش
    104,218
    امتیاز
    1,376
    Адна мова, шмат варыяцый
    Нават калі мы размаўляем на адной мове, у той жа час мы размаўляем на розных мовах. Таму што ніводная мова не з'яўляецца закрытай сістэмай. У кожнай мове ёсць шмат розных узроўняў. Мова - гэта жывая сістэма. Гаворачыя заўсёды арыентуюцца на сваіх суразмоўнікаў. Таму людзі вар'іруюць мову, на якой размаўляюць. Гэтыя варыяцыі выяўляюцца ў розных формах. Напрыклад, кожная мова мае гісторыю. Яна змянялася і будзе працягваць змяняцца далей. Гэта можна пабачыць па тым, як размаўляюць пажылыя і маладыя людзі. Таксама ў большасці моў ёсць розныя дыялекты. Але многія размаўляючыя на дыялектах могуць падстройвацца пад сваё акружэнне. У пэўных сітуацыях яны размаўляюць на звычайнай мове. У розных сацыяльных груп ёсць уласныя мовы. Прыкладамі з'яўляюцца маладзёжная мова або жаргон паляўнічых. На працы большасць людзей размаўляе інакш, чым дома. Многія ўжываюць на працы прафесійны жаргон. Адрозненні выяўляюцца таксама ў вуснай і пісьмовай мове. Гутарковая мова часцяком намнога лягчэй, чым пісьмовая. Гэта адрозненне можа быць даволі вялікім. Гэта той выпадак, калі пісьмовая мова доўгі час не змянялася. Тады моўцы спачатку павінны былі навучыцца выкарыстоўваць пісьмовую мову. Мова мужчын і жанчына таксама часта адрозніваецца. У заходніх грамадствах гэтае адрозненне не такое вялікае. Але ёсць краіны, у якіх жанчыны гавораць значна інакш, чым мужчыны. У некаторых культурах ветлівасць мае ўласную моўную форму. Таму размаўляць не так ужо і лёгка! Нам трэба пры гэтым сачыць за многімі рэчамі…
     
    وضعیت
    موضوع بسته شده است.
    بالا